Прайшоў II этап рэспубліканскай алімпіяды
Прадметная алімпіяда – гэта форма інтэлектуальнага спаборніцтва вучняў у пэўнай навуковай вобласці, якая дае магчымасць не толькі выявіць веданне фактычнага матэрыялу, але і ўменне прымяняць гэтыя веды ў новых нестандартных сітуацыях, патрабуючых мыслення.
Удзел у алімпіядах садзейнічае:
- павышэнню цікавасці вучняў да вучэбных прадметаў;
- развіццю творчых здольнасцей вучняў;
- павышэнню ўзроўня вучэбных дасягненняў вучняў;
- развіццю матывацыі вучняў да вывучэння вучэбных прадметаў;
- актывізацыі работы факультатыўных заняткаў, гурткоў, прадметных тыдняў і дэкад;
- прапагандзе навуковых ведаў і развіццю інтарэса вучняў да даследчай дзейнасці.
У 2 (раённым) этапе рэспубліканскай алімпіяды сярод вучняў устаноў сярэдняй агульнай адукацыі прынялі ўдзел 5 вучняў па 7 алімпіядах (матэматыка, руская мова, біялогія).
руская мова – Астроўская Ю., 11 клас
Саўко І., 11 клас
Ключнік В., 9 клас
Матэматыка – Кармаза К., 9 клас, 1 месца (дыплом 3 ст.)
Біялогія - Кармаза К., 9 клас
Ключнік В., 9 клас (дыплом 3 ст.)
Яшкіна І., 10 клас
З 7 прадметаў вучні атрымалі 2 дыпломы 3 ступені:
- матэматыка, Кармаза К., настаўнік Кулевіч Д.В.;
- біялогія, Ключнік В., настаўнік Пацук М.В.
ВІНШУЕМ ВАС!!! ВЫ ЛЕПШЫЯ!!!